2012-10-15 13:39:34

“Еўрапейскі агляд”: Для чаго Год веры?


RealAudioMP3 Касцёл мае новую тэму: крыху больш за год – ад 11 кастрычніка, юбілею адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабору да ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету ў наступным годзе – адбудуцца мерапрыемствы, сустрэчы і кангрэсы прысвечаныя Году веры. Пасля таго, як у мінулым кастрычніку Бэнэдыкт XVI абвясціў яго тэму, стала ясна, што пасля Году св. Паўла і Году святарства, павінен наступіуь час, прысвечаны вялікаму “праекту” новай евангелізацыі.
Год веры меў усе элементы, якія звычайна суправаджаюць вялікія падзеі: урачыстае адкрыццё і запланавае свята на заканчэнне, кульмінацыйныя моманты, спецыяльна створаны лагатып і г.д. Ватыкан не будзе адзіным месцам, дзе пройдуць мерапрыемствы ў рамках Году веры. Калі ўсё будзе ў парадку, з яго нагоды таксама ў шматлікіх мясцовых Касцёлах пройдуць іх уласныя мерапрыемствы, сустрэчы, святкаванні, канферэнцыі і выставы.

Год, прысвечаны акрэсленай тэме, заўсёды сустракаецца з рызыкамі, характэрнымі для Сусветных дзён моладзі. Прысутнасць тысяч удзельнікаў, дух падзеі, музыка, асаблівая атмасфера могуць змяніць людзей і іх успрыманне, але затым, пасля іх вяртання дамоў, да штодзённасці, становіцца складана захаваць гэты дух перажытага. Аналагічна можа адбыцца і з асноўнымі падзеямі, якія адзначаць Год веры.

Прырода рэчаў такая, што падзеі па сваё працягласці, абмежаваныя. Вера і, асабліва, вера штодзённая, патрабуюць нечага большага. Вера патрабуе часу, сведчання, перадачы. Вера жадае змяняць людзей. Дух моманту – нават прыгожага – не дастатковы. Год веры не можа стаць толькі калекцыяй падзей.

Чым хоча быць Год веры?

Бэнэдыкт XVI коратка сказаў аб гэтым у сваёй гаміліі 16 кастрычніка летась, з нагоды абвяшчэння Году веры. З гэтай нагоды ён выкарыстаў перш за ўсё актыўныя дзеясловы: даваць, весці, умацоўваць, дарыць і, канешне, абвяшчаць. Папа хоча бачыць, ужываючы яго ўласныя словы, імпульс для ўсяго Касцёла. Крыху пазней, у той жа дзень, перад малітвай “Анёл Панскі”, Святы Айцец удакладніў мэту гэтага году: гаворка не ідзе аб юбілеі, напрыклад Сабору, але аб падтрымцы і абвяшчэнні. Год веры павінен быць нечым актыўным, больш за тое, павінен абудзіць жывую веру.

Год веры, як падзея, можа таксама ўнесці важны ўклад. Ключавое слова – гэта “імпульс”. Сустрэчы, святыя Імшы, канцэрты не вырашаюць адкрытых пытанняў. Але могуць праліць на іх святло. Таму сустрэчы вельмі карысныя: яны вызначаюць тэмы.

Год веры – гэта працяг таго, што зробіць Сінод Біскупаў на працягу кастычніка ў Ватыкане. Гэта працяг таго, што павінен зрабіць успамін аб ІІ Ватыканскім Саборы: абнаўленне абнаўлення.

Касцёлу добра было б паклапаціцца на працягу ўсяго года аб пытаннях абвяшчэння веры ў сучасную эпоху і ведаць, што так зробяць усе. Менавіта гэта хоча стымуляваць Год веры. Усё астатняе павінна адбыцца як заўсёды – у штодзённасці.

Кс. Бернд Хагэнкорд, езуіт. Нямецкая рэдакцыя Ватыканскага радыё








All the contents on this site are copyrighted ©.