2012-10-15 16:48:28

Прароцкія ўспаміны аб абранні кардынала Вайтылы Папам


RealAudioMP3 16 кастрычніка Касцёл будзе адзначаць чарговую гадавіну абрання на Пасад Наступніка св. Пятра бл. Яна Паўла ІІ. Менавіта ў гэты дзень 34 гады таму арцыбіскуп Кракаўскі Караль Вайтыла стаў 264 Рымскім Пантыфікам. З нагоды гэтай падзеі ўзгадваюцца словы будучага Папы, прамоўленыя за некалькі дзён да яго абрання Пантыфікам падчас св. Імшы ў інтэнцыі памерлага Яна Паўла І: “Дзяржаўныя дзеячы, кіраўнікі краін кажуць аб тым, што быў дадзены пачатак новаму душпастырскаму стылю Апостальскай Сталіцы. Стылю поўнага вялікай прастаты, вялікай сціпласці, вялізарнай павагі да чалавека”. Яшчэ адным прароцкім фактам з біяграфіі Караля Вайтылы з’яўляецца выпадак, які адбыўся 15 жніўня 1963 г, падчас каранацыі абраза Маці Божай Людзьмерскай. З рук фігуркі Панны Марыі, якую песлі ў працэсіі выпаў скіпетр. Яго паспеў схапіць кардынал Вайтыла, бо знаходзіўся побач. Тады яго сябра кс. Францішак Махарскі, у будучым арцыбіскуп Кракаўскі, пажартаваў: “Караль, Марыя дзеліцца з табой уладай!”

Перад канклавам, на якім пасля кардынал Вайтыла быў абраны Пантыфікам, ён быў вельмі засяроджаны і мала размаўляў. Сёстры ўршулянкі, у якіх будучы Папа жыў у Рыме, а таксама некаторыя іншыя яго блізкія, распавядалі, што ў той момант арцыбіскуп Караль Вайтыла не хацеў размаўляць і шмат думаў. Яны перакананыя, што ён ўжо нейкім чынам ведаў аб сваім будучым абранні.








All the contents on this site are copyrighted ©.