2012-10-13 12:28:11

Старшыня Папскай Акадэміі навук: навука і рэлігія ўзаемна неабходныя


RealAudioMP3 13 кастрычніка заканчваецца першы тыдзень прац Сінода па новай евангелізацыі. Праграма сённяшняга дня прадугледжвае дыскусіі паміж удзельнікамі. Учора вечарам перад сінадальнымі айцамі выступіў з прамовай прафесар Вэрнэр Арбэр – лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны, прызначаны Бэнэдыктам XVI у 2011 г. старшынёй Папскай Акадэміі навук. Навуковец – першы пратэстант у гісторыі, які заняў гэту пасаду. Навука і вера ёсць і павінны працягваць быць неабходнымі элементамі чалававечага пазнання – гэта ідэя была ў цэнтры прамовы прафесара Арбэра. Ён нагадаў, што навука “да сённяшняга дня не здолела знайсці задавальняючыя адказы” на ўсе пытанні чалавека, асабліва тыя, якія “пераўзыходзяць натуральную сферу”. На яго думку, менавіта ў такіх прабелах важную ролю грае рэлігія.

Прафесар Арбэр адзначыў, што “да сённяшняга дня навука яшчэ не дала дакладнага адказу адносна падстаў жыцця” і “паходжання з нічога”. Ён звярнуў увагу на тое, што не выключае магчымасці існавання жыцця на іншых планетах, але пакуль навуковых доказаў гэтай гіпотэзы няма.

Гаворачы аб прызначэнні навукі, Нобелеўскі лаўрэат адзначыў, што яна адкрывае новыя тэхналагічныя магчымасці, неабходныя для паляпшэння жыцця і асяроддзя, у якім знаходзіцца чалавек, фарміруючы будучыню. Каб надаць правільны накірунак гэтаму развіццю, важна супрацоўніцтва паміж Касцёлам, грамадствам, эканомікай і навукай. Паводле яго, Езус добра б паставіўся да выкарыстання навукі дзеля дабра чалавецтва і павагі да законаў прыроды.








All the contents on this site are copyrighted ©.