2012-10-12 13:09:43

Юбілей Сабору – юбілей прызнання журналістаў-ватыканістаў


RealAudioMP3 ІІ Ватыканскі Сабор не толькі даў імпульс абнаўленню Касцёла, але таксама паспрыяў з’яўленню новага тыпу журналістаў, якія атрымалі назву “ватыканісты” – спецыялісты ў складаных і даволі “тонкіх” тэмах звязаных з жыццём і дзейнасцю Папы, Апостальскай Сталіцы і Ватыкана. Канешне, журналісты, якія пісалі на гэтыя тэмы існавалі і да Сабора, але ніколі раней іх праца не прызнавалася, як спецыфічная журналіская дзейнасць. Упершыню аб “ватыканістах” пачалі казаць менавіта падчас Сабора. У 1966 г., разам са стварэннем Залы Друку Апостальскай Сталіцы, “ватыканістамі” пачалі называць тых, хто не меў акрэдытацыі пры гэтым інфармацыйным органе Святога Пасаду, але рэгулярна пісаў аб жыцці ў Ватыкане і аналізаваў дзейнасць з ім звязаную. Такім чынам юбілей Сабора – гэта яшчэ і юбілей для тых, хто піша аб жыцці Папы і Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.