2012-10-12 11:43:40

Папа прывітаў удзельнікаў факельнага шэсця


RealAudioMP3 Дабрыня Бога большая за грэх чалавека – з такімі словамі, верарам 11 кастрычніка, Бэнэдыкт XVI звярнуўся да ўдзельнікаў факельнага шэсця, якія сабраліся на плошчы св. Пятра з нагоды 50-годдзя адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабора. 50 гадоў таму, 11 кастрычніка 1962 г. Ёзэф Ратцынгер сам стаяў на плошчы св. Пятра слухаючы словы Яна ХХІІІ аб важнасці ІІ Ватыканскага Сабора. Папа падзяліўся сваімі успамінамі аю тых днях. “Гэта была сапраўдная вясна Касцёла. Сапраўдная Пяцідзесятніца, з новай, моцнай прысутнасцю вызваляючай ласкі Евангелля”, - сказаў Святы Айцец.Папа адзначыў, што на працягу 50 гадоў, якія мінулі з часоў Сабора было бачна, што “на полі Пана заўсёды ёсць і пустазелле”, “у сеці Пана ёсць і дрэнныя рыбы”, “што чалавечая слабасць прысутная таксама і ў Касцёле, што карабль Касцёла плыве таксама супраць ветру, нават у час буры, якая яму пагражае”.

“Гэта адна частка досведу гэтых 50 гадоў, але мы таксама мелі іншы досвед прысутнасці Пана, Яго дабрыні і сілы. Полымя Святога Духа, полымя Хрыста – гэта не пажыраючы, не знішчаючы агонь. Гэта агонь маўклівы, маленькае полымя дабрыні, дабрыні і праўды, якая перамяняе, дае святло і цяпло”, - сказаў Папа.

Папа заклікаў вернікаў памятаць, што Бог не забывае аб людзях, ён прысутны і сагравае сэрцы, паказвае жыццё, стварае харызматы дабрыні і любові, якія асвятляюць свет і з’яўляюцца для нас гарантыяй дабрыні Бога.








All the contents on this site are copyrighted ©.