2012-10-11 12:04:05

Англіканскі Прымас на Сінодзе: хрысціянства – гэта сапраўдны гуманізм


RealAudioMP3 Прымас Англіканскай Царквы Вялікабрытаніі, арзіепіскап Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс выступіў 10 кастрычніка перад удзельнікамі Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Ён адзначыў, што хрысціянства – гэта сапраўдны гуманізм. Іерарх нагадаў пра важнасць экуменічнага дыялогу, бо падзелы, на яго думку, – галоўны вараг адзінства хрысціян. Архіепіскап Уільямс лічыць, што сапраўдная евангелізацыя павінна спрыяць радасці ў адносінах паміж хрысціянамі, каб наблізіць Евангелле да сённяшгяна чалавека. Ён адзначыў, што ІІ Ватыканскі Сабор стаў “азнакай таго, што Касцёл адчуваў сябе настолькі моцным, каб задаць сабе пытанне, ці яго структуры адпавядаюць складанасцям сучаснага свету”. У інтэрв’ю нашаму радыё кіраўнік Англіканскай Царквы распавёў аб важнасці ІІ Ватыкканскага Сабору для англіканаў.

“Сабор меў надзвычайную важнасць. Я быў падлеткам, калі ён пачаў працу. Я быў практыкуючым англіканінам і тое, што адбывалася, было незвычайным, цудоўным і адначасна цікавым, але гэта падзея адкрыла нешта для нас ўсіх. Думаю, што яна паўплывала на мяне і на іншых. Мы змаглі ўбачыць дынаміку прац Сабору. Замест таго, каб бачыць установу замкнутую ў сабе, мы адчулі празрыстаць Рыма-каталіцкага Касцёла, які быў глыбока звязаны з папам Янам ХХІІІ, што быў падарункам для ўсіх хрысціян. Думаю, што дзякуючы ІІ Ватыканскаму Сабору, іншыя Цэрквы пачалі праводзіць некаторыя літургічныя рэформы, якія ўвёў Сабор. Такім чынам, ён стаў надзвычай важным для ўсіх”, - сказаў прымас англіканскай супольнасці.

Іерарх адзначыў, што англікане вельмі зацікаўлены ў адзінстве паслядоўнікаў Хрыста. “Рэальнае пытанне заключаецца ў тым, што значыць быць Божым Касцёлам? Гэта пытанне, якое мы задаём сабе ўнутры англіканскай сям’і і гэта пытанне, якое мы павінны ставіць для іншых хрысціянскіх канфесій”, - падкрэсліў архіепіскап Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс.








All the contents on this site are copyrighted ©.