2012-10-10 13:48:04

Роля жанчын у Касцёле ў цэнтры ўвагі Сінода Біскупаў


RealAudioMP3 10 кастрычніка, у першвй палове дня, працы Сінода Біскупаў па новай евангелізацыі праходзілі пры зачыненых дзвярах. Дэлегаты вялі размовы ў невялікіх тэматычных групах. Вячэрняе пасяджэнне пачн ецца выступленнем арцыбіскупа Кентэрберыйскага Роўэна Уільямса. Учарашні дзень запомніўся выступленнем кардынала Марка Уэлле, прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў. Іерарх спаслаўся ў сваім дакладзе на Апостальскую адгартацыю “Verbum Domini” Бэнэдыкта ХVI. На яго думку, яна паспрыяла пашырэнню супарцоўніцтва паміж душпастырамі і тэолагамі.

Сінадальныя айцы абмеркавалі шэраг тэм, сярод якіх была роля жанчыны ў Касцёле. Удзельнікі звярнулі ўвагу на тое, што жанчыны складаюць большую частку паслядоўнікаў Хрыста ў свеце, але многія з іх адчуваюць сябе дыскрымінаванымі. Было падкрэслена, што Касцёл не ўдзяляе жанчынам святарскіх пасвячэнняў, не таму, што яны менш здольныя ці менш годныя, але ўлічваючы волю Хрыста і традыцыю Касцёла.

Акрамя таго, удзельнікі Сіноду нагадалі аб важнасці новай евангелізацыі ў кантэксце экалогіі, бо мэтай першай з’яўляецца павага да ўсяго стварэння. Таксама было падкрэслена, што хрысціянская вера не знаходзіцца ў супярэчнасці з розумам. Сінадальныя айцы выказалі перакананне, што справа не ў тым, каб прымусціць свет увайсці ў Касцёл, такім якім ён ёсць, але зрабіць Касцёл здольным прыняць свет, такім якім ён ёсць.








All the contents on this site are copyrighted ©.