Агульныя аўдыенцыі з удзелам Папы таксама па-арабску
З 10 кастрычніка агульныя
аўдыенцыі, якія Святы Айцец праводзіць кожную сераду, будуць загучаць зразумела нават
для пілігрымаў, размаўляючых па-арабску. Адзін са святароў упершыню ў гісторыі прачытаў
рэзюмэ сённяшняй катэхезы Пантыфіка на арабскай мове. Як паведаміла Зала Друку Апостальскай
Сталіцы, гэта ініцыятыва зыходзіць непасрэдна ад папы Бэнэдыкта XVI, які пажадаў паказаць
свае зацікаўленасць і падтрымку хрысціянам Блізкага Усходу. Акрамя таго, Святы Айцец
хоча такім чынам звярнуць увагу ўсіх хрысціянаў на патрэбу працаваць для міру ў рэгіёне
і маліцца ў гэтай інтэнцыі.
Агульныя аўдыенцыі праходзяць кожную сераду пры
ўдзеле тысяч пілігрымаў, якія прыбываюць у Вечны горад. Бэнэдыкт XVI прамаўляе вялікую
катэхезу па-італьянску, затым чытае рэзюмэ на шырокараспаўсюджаных мовах: французскай,
англійскай, іспанскай, нямецкі; на польскай мове рэзюмэ чытаецца адным з польскіх
святароў. Увядзенне арабскай мовы многімі расцэньваецца, як чарговы гістарычны крок
цяперашняга пантыфікату.