2012-10-09 11:26:24

Арцыбіскуп Чэллі: Касцёл павінен знайсці зразумелую мову


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл, па словах старшыні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, арцыбіскупа Клаўдыё Марыі Чэллі, стаў выкарыстоўваць значна больш шырока інтэрнэт і сацыяльня сеткі ў сваёй місіі. У працы з новымі медыя гаворка ідзе не пра тэхнічныя пытанні, але пра кшталт і зразуменне мовы Касцёла, заявіў іерарх на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Паводле яго, Касцёл павінен сур’ёзна задумацца над тым, як можна і трэба “размаўляць з сучасным чалавекам”.

Арцыбіскуп упэўнены, што Касцёл, каб адшукаць сённяшняга чалавека, павінен знайсці зразумелую для яго мову. І ў гэтым сёлетні Сінод можа шмат чым дапамагчы. Старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі глядзіць на асамблею біскупаў з “надзеяй і даверам”.







All the contents on this site are copyrighted ©.