2012-10-09 13:35:28

Адкрыецца музей лістоў да Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 16 кастрычніка ў італьянскім горадзе Торэвэкія Тэаціна, у рэгіёне Абруца, што у 120 км ад Рыма, адкрыецца экспазіцыя, якая будзе складацца з лістоў, што надыходзілі з усяго свету на адрас Яна Паўла ІІ у дзень яго смерці, 2 красавіка 2005 г. Калекцыя змяшчае таксама тысячы сведчанняў і малітваў, напісаных і пакінутых на плошчы св. Пятра ў момант агоніі і смерці Пантыфіка. Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца ў гадавіну абрання кардынала Вайтылы на Пасад св. Пятра ў 1978 г. Выстава арганізавана па ініцыятыве мясцовых уладаў і Нацыянальнай асацыяцыі “Папабойс”. Заснавальнікі звярнуліся таксама з просьбай да Бэнэдыкта ХVI, каб ён падчас агульнай аўдыенцыі ў сераду 10 кастрычніка благаславіў мемарыяльную дошку ў памяць аб Яне Паўле ІІ, якая будзе змешчана ў “Моладзевым парку” Торэвэкія Тэаціна носячым яго благаслаўлёнага Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.