2012-10-08 13:25:25

Бэнэдыкт XVI выдаў Апостальскія лісты, прысвечаныя новым Доктарам Касцёла


RealAudioMP3 8 кастрычніка Бэнэдыкт XVI выдаў два Апостальскіх лісты, прысвечаныя новым Доктарам Касцёла – св. Яну Авільскаму і св. Хільдэгардзе з Бінгена. Папа падкрэсліў незвычайную гармонію св. Хільдэгарды, з якой святая спалучала навучанне Касцёла са штодзённым жыццём, інтэлектуальныя якасці са здольнасцю пранікнуць у містычную рэальнасць. Навучанне св. Хільдэгарды, паводле Пантыфіка, адзначаецца “выдатнасцю сваёй глыбіні і дакладнасцю інтэрпрэтацыі, а таксама арыгінальнасцю і спосабам бачання”. Яго натхненне ляжыць у “інтэлектуальнай любові”, і вылучаецца свежасцю і глыбінёй у сузіранні таямніцы Найсвяцейшай Тройцы, Уцелаўлення, Касцёла і чалавецтва. Так ахарактэрызаваў жыццё і навучанне нямецкай святой у сваім Апостальскім лісце Бэнэдыкт XVI. Пантыфік адзначыў важнасць надання тытулу Доктара Касцёла св. Хільдэгардзе “як жанчыне, як прыкладу каштоўнасцяў жаноцкасці ў Касцёле”.

Другі Апостальскі ліст Пантыфік прысвяціў св. Яну Авільскаму, які таксама, як і св. Хільдэгарда, быў абвешчаны Доктарам Касцёла ў мінулую нядзелю. Папа нагадаў, што ў сваім навучанні св. Ян пастаянна спасылаўся на хрост і адкупленне праз святасць. Ён тлумачыў, што хрысціянскае духоўнае жыццё, якое з’яўляецца ўдзелам у жыцці Найсвяцейшай Тройцы, грунтуецца на Божай ласцы. Па прыкладу Боскіх Асоб, хрысціяне павінны яднаць сваё жыццё з Богам і братамі, быў перакананы іспанскі святы.

Бэнэдыкт XVI абвясціў св. Яна Авільскага і св. Хільдэгарду з Бінгена Доктарамі Касцёла падчас учарашняй літургіі, якая была прымеркавана таксама да пачатку Сінода па новай евангелізацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.