У ініцыятыве Святога Пасаду прымае ўдзел Прэзідэнт Італіі
5-6 кастрычніка ў
Асізі праходзіць чарговы этап ініцыятывы Папскай рады па культуры “Падворак язычнікаў”.
Горад св. Францішка стаў месцам, дзе веруючыя і няверуючыя разважаюць разам на тэму:
“Невядомы Бог”. У мерапрыемстве прымае ўдзел 40 дакладчыкаў, шматлікія прадстаўнікі
свету культуры і эканомікі, а таксама вядомыя журналісты. Працы форуму адкрыў Прэзідэнт
Італіі Джорджа Напалітана. Палітык адзначыў, што для пераадолення эканамічнага, палітычнага
і грамадскага крызісу, Італіі патрэбны дух Асізі. Ён нагадаў, што італьянскае грамадства
перажывае перыяд глыбокай няўпэўненасці і неспакою, які можна перамагчы толькі дзякуючы
“надзвычайнай канцэнтрацыі і згоды” веруючых і няверуючых. “Гэта мэта павінна ажывіць
значэнне этыкі і абавязку, новага разумення духоўных каштоўнасцяў, дару культуры і
саліданасці”, - адзначыў Напалітана. Прэзідэнт упэўнены, што Італія патрабуе адкрытасці,
узаемнага слухання, разумення, дыялогу, збліжэння і адзінства ў разнайстайнасці”.
У
сваім выступленні кардынал Джанфранка Равазі, ініцыятар “Падворку язычнікаў”, звярнуў
увагу на феномен злоўжывання службовым становішчам у свеце італьянскай палітыкі. “Гэта
хвароба больш цяжкая, чым амаральнасць”, - адзначыў старшыня Папскай рады па культуры
і дадаў, што ў сферы палітыкі квітнеюць абыякавасць, павярхоўнасць і баналізацыя,
а першае месца займае пыха.
Паралельна з “Падворкам язычнікаў” у Асізі праходзяць
два іншыя мерапрыемствы Папскай рады па культуры: “Падворак дзяцей” і “Падворак аповедаў”.
Дыскусіі і мерапрыемствы, якія адбываюцца у рамках форуму, трансліруюцца на італьянскім
нацыянальным тэлебачанні “RAI” і на хвалях Ватыканскага радыё.