2012-10-06 14:02:57

Пій ХІІ нёс адказнасць за Касцёл у сітуацыі пагрозы


RealAudioMP3 6 кастрычніка кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ ўзначаліў у ватыканскіх гротах св. Імшу ў інтэнцыі папы Пія ХІІ у чарговую гадавіну яго смерці. Пантфыік памёр 9 кастрычніка 1958 г. У гаміліі іерарх адзначыў, што пантыфікат гэтага Папы выпаў на час вайны, якая заўсёды робіць чалавека жорсткім і прыносіць смерць і знішчэнні. “Яснасць і цвёрдасць навучання папы Пачэллі, яго пасланні, мудрасць і гатоўнасць да дзеяння, сталі ў той час сапраўнай апорай праўды і права, у тым ліку за межамі Каталіцкага Касцёла” ,- адзначыў кардынал Бэртонэ і дадаў, што аб гэтым сведчаць гістарычныя дакументы.

“У гэты перыяд вера Пія ХІІ нагадвае пра давер, з якім Езус адказваў Айцу ў гадзіну мукі. Гэта вера, якая таямнічым чынам звязана з трываласцю “лодкі Пятра”, таксама пасярод “віхураў свету”, - сказаў іерарх. Карыднал узгадаў, што кульмінацыйным момантам пантыфікату Пія ХІІ было абвяшчэнне ў 1950 г. дагмату аб Унебаўзяцці Найсвяцейшай Панны Марыі. “За гэта Касцёл і ўсё чалавецтва павінны быць ўдзячныя гэтаму вялікаму Пантыфіку, які звярнуў увагу аўтарытэтным чынам на тое, што на гарызонце гісторыі яснее зорка Маці Адкупіцеля, якая, як сцвердзіў ІІ Ватыканскі Сабор, з’яўляецца для ўсіх знакам надзеі і суцяшэння”, - падкрэсліў у сваё гаміліі кардынал Дзяржсакратар.








All the contents on this site are copyrighted ©.