2012-10-06 15:00:51

Першы чэмпіянат свету па шахматах сярод святароў


RealAudioMP3 6-7 кастрычніка ў Рыме праходзіць Чэмпіянат па шахматах сярод святароў. Псіхолаг Джузэпэ Сгро, адзін з арганізатараў гэтага мерапрыемства распавёў нашаму радыё, што гэта ініцыятва ўзнікла ў 2009 г. Спачатку спаборніцтвы праходзілі ў Мілане і былі прызначаны для святароў з Італіі. Да арганізатараў паступала шмат просьбаў пашырыць геаграфію, што вылілася ў сёлетнія міжнародныя спаборніцтвы ў Рыме. Сгро расказаў, што у пэўны момант гісторыі Касцёл быў занепакоены тым, што святары пачалі гуляць у шахматы, а святы Пётр Дам’яні напісаў нават ліст да Папы, у якім паведаміў Пантыфіку, што адзін кардынал гуляў усю ноч ў шахматы, занядбаўшы такім чынам свае душпастырскія абавязкі. Святарам, якія гулялі ў шахматы пагражала тады нават адлучэнне ад Касцёла. Толькі падчас пантыфікату Клімента VII, вялікага энтузіяста шахмат, гэта праблема была вырашана ў імгненне вока.

У першым чэмпіянаце прымаюць удзел каталіцкія святары з усіх кантынентаў. Да мерапрыемства прымеркавана таксама адмысловая навуковая канферэнцыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.