2012-10-05 13:57:58

Рэха візіту Святога Айца ў Ларэта


RealAudioMP3 Папскі дэлегат у Ларэта арцыбіскуп Джаванні Танучы лічыць, што моладзі часта не хапае рашучасці і адвагі, каб канчаткова сказаць “так” Богу і прысвяціцца Яму назаўсёды. Менавіта таму, паводле іерарха, падчас учарашняга візіта ў гэты санктуарый, Папа казаў аб тым, што толькі Бог не абмяжоўвае свабоду чалавека, а робіць яе сапраўднай. “Мы бачым шмат шчодрасці з боку моладзі ў справах звязаных з валантарыятам, у тым, каб ісці за Панам праз розныя ініцыятывы, але толькі ў абмежаваны прамежак часу. Тое, чаго не хапае – гэта здольнасці сказаць канчатковае “так”. Калі кажуць аб крызісе пакліканняў, гаворка ідзе пра тое, што Пан кліча і просіць аб моцных адказах. Гэтых адказаў не хапае, таму што не хапае волі і адвагі пагадзіцца, прысвяціць сябе назаўсёды. І Папа казаў менавіта аб гэтым: аб неабходнасці даць адказ Богу, падобны на той, які дала Марыя ў Назарэце, і якому засталася вернай аж да Кальварыі”, - сказаў іерарх.

Пасля візіту Бэнэдыкта XVI у Ларэта арцыбіскуп Танучы быў вельмі ўражаны тым, як жыхары горада сустрэлі Святога Айца. Іерарх падзяліўся, што быў асабліва крануты захаваннем вернікаў падчас св. Імшы, якую узначаліў Папа: глыбокай цішынёй, гучнымі адказамі і адзінадушным удзелам у спевах. “Тое, што іх захаванне было спантанным і шчырым, я зразумеў, калі Папа пакідаў плошчу: радасць вернікаў праяўлялася асабліва ясна праз іх воклічы і апладысменты. Гэта кажа аб тым, што папярэдняе маўчанне не было звязана з халоднасцю, але глыбокім удзелам ў сакральных падзеях”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.