2012-10-03 13:23:15

Ватыканскі кардынал: спадчыны Сабору не трэба абмяжоўваць да некалькіх лозунгаў


RealAudioMP3 Нават праз 50 гадоў пасля адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабору, паводле былога старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, не выкананы ўсе пастановы форуму. “Мы не вычарпалі таго, што ўтрымлівае Сабор”, - лічыць кардынал Вальтэр Каспер. Адносіны паміж Папам і біскупамі або становішча свецкіх у Касцёле, паводле яго, гэта сферы дзе “яшчэ шмат чаго трэба зрабіць”. Вывучэнне спадчыны Сабору не павінна – як гэта зараз часта робіцца –абмяжоўвацца да “некалькіх лозунгаў”, напрыклад, да тэмы ролі свецкіх вернікаў у Касцёле. Сабор казаў перш за ўсё аб “комплексным аднаўленні Касцёла ад яго каранёў”. Як і ў часы правядзення ІІ Ватыканскага Сабора Касцёл і сёння не павінен вяртацца назад, падкрэсліў кардынал. Асамблея біскупаў да сённяшняга дня застаецца наватарскай, “як ліхтар, які заўсёды з’яўляецца адзінай крыніцай святла для наступнага кроку”. Гэты крок павінен, аднак, затым быць зроблены, заўважыў кардынал Каспер.







All the contents on this site are copyrighted ©.