2012-10-03 13:37:14

Бэнэдыкт ХVI абвесціць Доктарамі Касцёла двух святых


RealAudioMP3 7 кастрычніка Бэндыкт ХVI абвесціць Доктарамі Касцёла св. Яна Авільскага і св. Хільдэгарду з Бінгена. У сувязі з гэтым кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, у нашаму радыё падкрэсліў, што гэтыя святыя ўнесцлі вялікі ўклад у лепшае разуменне Божага Аб’яўлення, а таксама ўзбагацілі тэалагічную спадчыну Каталіцкага Касцёла, якая дазволіла вернікам узрастаць у веры і любові. “З тэалагічнага пункту гледжання, яны звярнулі ўвагу на невядомыя апекты евангельскай праўды, а з пастырскага – заклікалі вернікаў да годнага жыцця”, - сказаў іерарх.

Кардынал Амата патлумачыў, што, каб абвясціць кагосьці Доктарам Касцёла, неабходна просьба у адрас Святога Айца з боку пастыраў і вернікаў. “Напрыклад, што тычыцца Хільдэгарды з Бінгена, нямецкія біскупы ў апошняй сваёй петыцыі з 1979 г. устойліва заклікалі прызнаць святой бэнэдыктынскай абатэсе тытул Доктара Касцёла. Сярод падпісаў пад просьбай на трэцім месцы знаходзіцца подпіс тагачаснага кардынала Ёзэфа Ратцынгера. Вядома, акрамя святасці, асноўным крытэрыем для абвяшчэння Доктарам Касцёла з’яўляецца праверка eminens doctrina”, - адзначыў кардынал Амата.

Ён нагадаў таксама, што працэс абвяшчэння св. Яна Авільскага Доктарам Касцёла пачаўся пасля яго кананізацыі ў 1970 г. “Тытул “Настаўніка”, які быў нададзены святому, стаў адным з матываў прызнання яму тытула Доктара Касцёла, аб чым асабліва прасілі біскупы Іспаніі”, - падзяліўся іерарх і дадаў, што святы меў асаблівы харызмат мудрасці і навучання Божага народу, асабліва святароў.








All the contents on this site are copyrighted ©.