2012-10-02 15:31:48

Кардынал Сара аб сувязі дабрачыннасці і евангелізацыі


RealAudioMP3 Выступаючы на штогадовым сходзе паўночна-амерыканскай дабрачыннай арганізацыі “Catholic Charities”, старшыня Папскай рады “Cor Unum” заклікаў яе членаў чэрпаць сілы са сваёй каталіцкай ідэнтычнасці і прыняць удзел у новай евангелізацыі. На яго думку, сёння Касцёлу ў ЗША, у тым ліку каталіцкім дабрачынным арганізацыям, пагражае страта спадчыны, перададзенай папярэднімі пакаленнямі. “Час, у які мы жывем, характарызуецца агрэсіўным секулярызмам, які імкнецца выключыць рэлігію з грамадскага жыцця і, як следства, стварыць культуру без Бога, дзе кожны можа жыць без закона праўды і любові, напісанага ў сэрцы кожнага чалавека Творцам”, - звярнуў увагу паходзячы з Гвінеі ватыканскі іерарх.

Кардынал заўважыў, што “каталіцкія дабрачынныя арганізацыі не вызвалены ад уздзеяння секулярызаванага менталітэту” і як прыклад прывёў сітуацыю, калі амерыканскае кіраўніцтва аказвае ціск на на каталіцкія агенцтвы па ўсынаўленні, каб тыя дапамагалі ўсынаўляць дзяцей аднаполым парам, што недапушчальна з пункту гледжання каталіцкага веравучэння. Іерарх перакананы, што ў гэтых новых складаных умовах трэба прызнаць важныя пытанні аб сэнсе цярпення і жыцця і быць у стане даць на іх вычарпальны адказ. Паводле яго, цяжкасці даюць католікам выключную нагоду, вярнуцца да каранёў сваёй каталіцкай ідэнтычнасці

Ён запрасіў прадстаўнікоў дабрачынных арганізацый пачаць з простага пытання: якая сувязь паміж дабрачыннай дзейнасцю і евангелізацыяй? Іерарх звярнуў увагу на важнасць сувязі свецкіх вернікаў з пастырамі Касцёла. Паводле кардынала Сара, каталіцкая ідэнтычнасць можа быць па-сапраўднаму “шлюзам” абнаўлення дабрачыннай дзейнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.