2012-10-01 14:19:27

Чэхія: Год веры пачнецца з беатыфікацыі мучанікаў за веру


RealAudioMP3 Год веры пачнецца з беатыфікацыі мучанікаў за веру. 13 кастрычніка ў пражскім катэдральным касцёле кардыналам Анджэла Амата будуць узнесены да хвалы алтароў 14 францішканаў, які сталі ахвярамі пераследу католікаў ў Чэхіі ў гады Трыдцацілетняй вайны XVII cт. Мучанікі загінулі ў Празе ў 1611 г. Тагачасны кароль Багеміі і імператар Святой Рымскай Імперыі, Рудольф ІІ абвясціў аб рэлігійнай свабодзе для ўсіх хрысціянскіх канфесій, акрамя каталіцкай. Гэта выклікала сутыкненні на рэлігійнай глебе ў каралеўстве. 15 лютага 1611 г. вялікі натоўп пратэстантаў напаў на францішканскі манастыр у Празе, у выніку чаго былі забіты 14 законнікаў. Спатрэбілася чатыры стагоддзі для таго, каб прызнаць мучаніцкі подзвіг братоў св. Францішка і беатыфікаваць іх.








All the contents on this site are copyrighted ©.