Кардынал Уэлле: Еўропа павінна сведчыць аб сваіх хрысціянскіх каранях
Кардынал Марк Уэлле,
прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў у інтэрв’ю польскаму Каталіцкаму інфармацыйнаму
агенцтву “KAI” распавёў, што Еўропа перажывае крызіс надзеі, аднак яна з’яўляецца
калыскай хрысціянскай цывілізацыі. “У гэтым сэнсе заўсёды ляжыць на ёй адказнасць
ў даванні сведчання аб каранях сваёй ідэнтычнасці, як кантынента створанага дарам
Хрыста і Касцёла”, - адзначыў іерарх. Падоле кардынала Касцёл намагаецца дапамагчы
еўрапейскім дзяржавам, каб яны не страцілі паўсюднай свядомасці місіі Еўропы як носьбіта
гэтага паслання Евангелля і мудрасці, якое яна прынесла ў пытанні годнасці чалавека
і яго правоў. “”Касцёл намагаецца падтрымліваць іх намаганні на карысць супольнага
дабра і паўсюднай місіі Еўропы”, - сказаў іерарх.
На думку кіраўніка ватыканскай
дыкастэрыі сёння ў Еўропе праходзіць вялікае змаганне за чалавека, бо фінансавы кразіс
хавае чалавачы. “Касцёл імкнецца звярнуць увагу на той факт, што ў цэнтры ўвагі палітыў
павінен заўсёды стаяць чалавек, створаны на падабенства Бога. Менавіта такое бачанне
чалавека з’яўляецца асновай хрысціянскай адукацыі і калі мы яе згубім тады ў нас не
будзе ўзораў да наследавання, што спрычыніць сур’ёзныя вынікі для маладых людзей”,
- сказаў кардынал Уэлле. Ён адзначыў таксама , што адным з адказаў Касцёла на крызіс
у Еўропе будзе новая евангелізпцыя. “Думаю, што Сінод Біскупаў па новай евангелізацыі,
які адбудзецца ў Ватыкане прывядзе нас да крыніцы евангелізацыі, да асабістай сустрэчы
з Хрыстусам”, - адзначыў іерарх і дадаў, што падчас яго прац будзе звернута асаблівая
ўвага на тых людзей, якія аддаліліся ад Касцёла а таксама на нашу веру ў Хрыста, якая
павінна быць больш жывой. “А якасць працы евангелізатара залежыць ад яго адзінства
з Богам”, - сказаў кардынал Уэлле.