2012-09-29 12:03:45

Сацыяльныя сеткі – прастора для евангелізацыі


RealAudioMP3 “Сацыяльныя сеткі: дзверы праўды і веры; новыя прасторы для евангелізацыі” – так гучыць тэма Сусветнага дня сацыяльнай камунікацыі на 2013 г. “Адным з самых значыных выклікаў для евангелізацыі сёння з’яўляецца той, які паходзіць з лічбавага асяродзя. І на гэты выклік хоча звярнуць увагу тэма, якую, у кантэксце Года веры, выбраў папа Бэнэдыкт XVI для 47-га Сусветнага дня сацыяльнай камунікацыі”, - адзначаецца ў спецыяльным паведамленіі апублікаваным 29 верасня. Падкрэсліваецца, што элементы для разважання – “шматлікія і важныя”. “У час калі тэхналогія намагаецца стаць злучальнай тканню многіх чалавечых досведаў, такіх як адносіны і веды, неабходна спытаць саміх сябе: ці можа яна дапамагчы людзям сустрэць Хрыста ў веры? Не дастаткова больш павярхоўнай адаптацыі мовы, але неабходна быць здольнымі прадстаўляць Евангелле, як адказ на вечнае пытанне чалавека аб сэнсе і веры”, - адзначаецца ў паведамленні. Звяртаецца ўвага на тое, што гаворка не ідзе пра тое, каб выкарыстоўваць інтэрнэт як “сродак” евангелізацыі, але евангелізаваць усведамляючы, што жыццё сучаснага чалавека выражаецца таксама ў лічбавым асяродку. Адзначаецца, што неабходна лічыцца з тым, што развіццё і вялікая папулярнасць сацыяльных сетак, паўплывалі на “акцэнтуалізацыю дыялогавага і інтэрактыўнага стыля камунікацыі і адносін”.

Падкрэсліваецца, што Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі – адзіны сустветны дзень устаноўлены ІІ Ватыканскім Саборам і адзначаецца ў многіх краінах свету ў нядзелю перад Урачыстасцю Спалання Духа Святога. Спецыяльнае пасланне Папы будзе па-традыцыі апублікавана ва ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.