2012-09-29 13:23:05

Памятны медаль да восьмай гадавіны пантыфіката Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 29 верасня адбылася прэзентацыя памятнага медаля, прысвечанага восьмай гадавіне пантыфіката Бэнэдыкта XVI. Ён быў адчаканены на манетным двары Італьянскай Рэспублікі ў трох варыянтах: залатым, сярэбраным і бронзавым. Памер медаля – 44 мм у дыяметры. На аверсе – профільная выява Святога Айца, вакол якой размешчаны надпіс на лацінскай мове: Бэнэдыкт XVI, Найвышэйшы Пантыфік, Год восьмы. Пазначаны таксама маленькімі літарамі аўтограф аўтара – італьянскай мастачкі Марыанжэлы Крышоцці. На гурце выбіта на лацінскай мове “Горад Ватыкан”.
На рэверсе медаля змешчана выява Хрыста Валадара Сусвету – копія візантыйскай мазаікі, якая ўпрыгожвае Палацінскую капліцу каралеўскага палацу ў Палерма ХІІ-ХІVст. “Выява Хрыста Валадага, “таго, хто кіруе ўсім сусветам”, перадае паўсюднае пасланне веры ў Езуса Хрыста, першага Евангелізатара і Бога, уцелаўлёнага на зямлі”, - адзначаецца ў паведамленні Залы Друку. Хрыстус з выявы благаслаўляе трыма пальцамі, што сімвалізуе Святую Тройцу і трымае ў руках Кнігу Жыцця, што нагадвае аб словах з Евангелля паводле св. Яна: “Я – святло свету. Хто ідзе за Мною, той не будзе хадзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця”. Кожны экземпляр медаля пранумераваны і мае спецыяльны сертыфікат з пячаткай Дзяржсакратарыяту і Манетнага двара Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.