2012-09-29 11:15:37

Бэнэдыкт XVI развітаўся з супрацоўнікамі Кастэль Гандольфа


RealAudioMP3 29 верасня Бэнэдыкт XVI развітаўся з супрацоўнікамі сваёй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа. Ён адзначыў, што за час праведзены тут меў магчымасць для вучобы, малітвы і адпачынку, а таксама пазнаў клопат і гасціннасць людзей якія тут працуюць. Папа падкрэсліў, што на летні перыяд Кастэль Гандольфа “зацвярджаецца ў якасці “другой сядзібы” Біскупа Рыма, якая спаборнічае з “першай” у здольнасці прымаць наведвальнікаў і пілігрымаў, што прыбываюць на нядзельны “Анёл Панскі” ці на агульныя аўдыенцыі па серадах”. Папа развітаўся з месцовым духавенствам, манаскімі супольнасцямі і групамі свецкіх, прысутнымі на тэрыторыі Кастэль Гандольфа. Святы Айцец падзякаваў ім і папрасіў працягваць патрымліваць яго духоўна, як гэта было падчас летняга адпачынку. Святы Айцец таксама падзякаваў мясцовым уладам, і жыхарам Кастэль Гандольфа, корпусу Ватыканскай жандармерыі, садоўнікам, медыцынскай службе, Швейцарскай гвардыі, супрацоўнікам Службы Бяспекі і афіцэрам і лётчыкам 31-га корпуса ваенна-паветраных сіл Італіі.

Яшчэ 28 верасня Папа развітаўся з супрацоўнікамі Папскіх віл. “Дарагія сябры, усё мінае ў гэтым свеце! Кожная рэч, якая пачынаецца, нават калі з’яўляецца пазітыўнай і найбольш прыгожай, нясе ў сябе, непазбежна нясе ў сябе, уласнае заканчэнне”, – адзначыў Святы Айцец. Ён падзякаваў ім за “шчодрае служэнне” і “ціхі і спакойны час”, праведзены у “сямейнай атмасферы”.

“Месяц верасень, які амаль застаўся ў нас за спіной, гэта заўсёды час станоўчага аднаўлення, пасля летняга адпачынку”: для дзяцей пачынаецца школа, дарослыя пачынаюць працу. “Таксама ў Касцёле, для многіх хрысціянскіх супольнасцяў раскіданых па свеце, тое, што Бог Айцец дарыць – гэта час новага душпастырскага года: ужо “зусім блізка некаторыя вельмі значная падзеі”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. Ён узгадаў аб сваёй хуткай пілігрымцы ў Ларэта, адкрыцці Сінода Біскупаў па новай евангелізацыі і пачатку Года веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.