Візіт Бэнэдыкта ХVI
у Ларэта будзе восьмым падарожжам Папаў у гэты марыйны санктуарый, на працягу апошніх
50 гадоў. Святы Айцец наведае Ларэта 4 кастрычніка, каб прысвяціць Маці Божай Год
веры і Сінод аб новай евангелізацыі, які неўзабаве пачнецца. Трэба адзначыць, што
візіт Бэнэдыкта XVI быў прымеркаваны да 50-годдзя падарожжа ў Ларэта папы Яна ХХІІІ.
Ён быў першым Пантыфікам, які наведаў гэта месца. Гэта здарылася 4 кастрычніка 1962
г. Ян ХХІІІ накіраваўся ў Ларэта на цягніку, каб аддаць пад апеку Найсвяцейшай Панны
Марыі працы ІІ Ватыканскага сабора. Акрамя таго, Ян ХХІІІ наведваў гэты санктуарый
у якасці навучэнца духоўнай семінарыі і нунцыя ў Францыі. Бл. Ян Павел ІІ наведваў
Ларэта ў якасці Папы пяць разоў. Папа прыязджаў сюды праз год пасля свайго абрання
на пасад св. Пятра, з нагоды сустрэч з удзельнікамі моладзевых каталіцкіх рухаў “Камунія
і вызваленне” і “Каталіцкая акцыя”. Таксама сустрэчы з моладзю, быў прымеркаваны першы
візіт у Ларэта Бэнэдыкта XVI. Ён здарыўся ў 2007 г. Акрамя таго, у якасці кардынала
Ёзэф Ратцынгер наведваў гэты марыйны санктуарый 7 разоў. Такім чынам пілігрымка Бэнэдыкта
XVI у Ларэта будзе для яго дзевятай.