2012-09-28 13:27:32

Індыя: выйшаў фільм, які зневажае хрысціян


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Індыі выказалі свой рашучы пратэст у сувязі з прэм'ерай 28 верасня фільма ў краіне: “Смейся і будзь шчаслівым". Паводле іерархаў, гэта блюзнерскі фільм, які зняважае хрысціянскую веру і пачуцці вернікаў. Кс. Дамік д’Абрыё, прэс-сакратар Біскупскай канферэнцыі Індыі адзначыў, што фільм ёсць абразлівым у дачыненні да хрысціян; у ім высмейваюцца святары і зневажаюцца сімвалы веры. “Біскупы краіны выказалі сваё глыюбокае расчараванне з-за таго, што кампетэнтныя органы кантролю над фільмамі, прызначанымі для шырокай публікі, не выказалі ніякіх засцярог. Таму іерархі звяртаюць увагу грамадзянскіх ўладаў краіны , каб яны гарантавалі поўную павагу да хрысціянскіх сімвалаў і веры ў краіне”, - падкрэсдіў святар і дадаў, што такія неадказныя паводзіны не павінны здарыцца больш. Свабода патрабуе павагі да іншых.








All the contents on this site are copyrighted ©.