2012-09-28 12:05:47

Рада біскупаў Еўропы ўсхвалявана этычным бокам сацыяльнага крызіса


RealAudioMP3 Гаворка на Асамблеі ў швецарскім Сант Галене ідзе толькі пра выклікі эканамічнага крызісу, а не пра самую гэтую праблему, падкрэсліў супрацоўнік Сакратарыята Рады еўрапейскіх біскупаў, адказны ў ёй за сувязі са СМІ, Тэры Бонавентура ў інтэрв’ю нашаму радыё. “Паняцце “выкліка” біскупы ўжываюць, каб падкрэсліць схаваную магчымасць станоўчага адказу, бо перамены ў моманце эканамічнага крызісу можна выкарыстаць для ўмацавання веры, згуртаванасці і сацыяльнай працы. Кіраўнікоў касцёльных супольнасцяў Еўропы непакоіць моцнае расчараванне грамадзян ў адносінах да саюзных устаноў”, - адзначыў Бонавентура.
Біскупы на сваёй Асамблеі “перш за ўсё самі жадаюць разабрацца ў тым, што адбываецца”, - сказаў прафесар. “Мы канстатуем ў Еўропе новы феномен. Бадай больш бачны, чым раней; здараецца, што хрысціяне дыскрымінуюцца менавіта з-за іх веры. Не можна гаварыць пра пераслед хрысціян у Еўропе, але ўкараняецца, прычым вельмі тонка, нейкая форма дыскрымінацыі як на прававым, - а значыць, амаль легальным, так і, у больш значнай ступені, на ментальным ўзроўні, што можна назваць нават неталерантнасцю да тых, хто вызнае рэлігію, асабліва хрысціянскую. Гэта новы факт! Хрысціянская Еўропа, у нейкім сэнсе, адштурхоўвае сваіх жа вернікаў, сваіх грамадзян”, - падкрэсліў прэсавы мэнэджэр Рады біскупаў Еўропы. .
Ён запэўніў, што біскупы не збіраюцца даваць парады палітычным дзеячам ці Савету Еўропы і ўказваць, як павінен дзейнічаць Брусель. “Неабходна нейкім чынам вярнуць грамадзянам, хрысціянам, давер”, - адзначыў навуковец.
Працы Асамблеі у швейцарскім Санкт-Галене “Выклікі нашага часу: сацыяльныя і духоўныя аспекты” працягнуцца да 30 верасня.









All the contents on this site are copyrighted ©.