2012-09-28 13:14:30

Арменія: кардынал Кох сустрэўся з прэзідэнтам Саргсянам


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзнінству знаходзіцца з візітам у Арменні. 26 верасня іерарх сустрэўся з прэзідэнтам краіны Сержам Саргсянам. У спецыяльным паведамленні адзначаецца, што прэзідэнт Арменіі выказаў глыбокае задавальненне ў сувязі з візатам прадстаўніка Ватыкана ў яго краіне. “Гэта сведчыць аб добрых і ўсё больш глыбокіх адносінах яго краіны з Апостальскай Сталіцай. Арменія першая ў гісторыі чалавецтва прыняла хрысціянкую веру як сваю афіцыйную рэлігію”, - адзначыў прэзідэнт і дадаў, што яго народ вельмі цэніць міжнародную ролю Ватыкана, не толькі з-за яго місію на карысць міру ў свеце, але таксама за кансалідацыю хрысціянскага свету, якой служыць Апостальская Сталіца.

У гэтым кантэксце ён нагадаў свой мінулагодні візіт у Ватыкан і сустрэчу з Бэнэдыктам ХVI. “Доўгатэрміновыя ўзаемныя адносіны і супольнае духоўнае і культурнае сведчанне патрабуе ад нас, каб мы захоўвалі гэтыя адносіны на самым высокім узроўні”, - сказаў армянскі палітык.

Кардынал Курт Кох выказаў прызнанне Арменіі за тое, што яна здолела захаваць сваю шматвяковую хрысціянскую традыцыю.








All the contents on this site are copyrighted ©.