2012-09-27 16:46:16

Суд над былым камердынерам пачнецца 29 верасня


RealAudioMP3 Паўлу Габрыэле, былому камердынеру Папскага дома абвінавачанаму ў крадзяжы дакументаў Пантыфіка і Апостальскай Сталіцы, пагражае да 4 гадоў зняволення. Аб гэтым расказаў падчас сустрэчы з журналістамі прамотар правасуддзя Касацыйнага суда Ватыкана прафесар Джавані Джакобэ. Судовы працэс над Габрыэле пачнецца ў суботу 29 верасня. У ім прымуць удзел тры суддзі і на працэс будзе дапушчана група журналістаў. Прысутны на прэс-канферэнцыі кс. Фэдэрыко Ламбардзі адзначыў, што Папа можа памілаваць Габрыэле ў любы момант судовага працэсу.







All the contents on this site are copyrighted ©.