2012-09-27 12:00:18

Святы Айцец падтрымлівае малітвай зняволеных у Беларусі


RealAudioMP3 На знак павагі да паўсюднага маральнага аўтарытэта Святога Айца і гуманітарнай дзейнасці Апостальскай Сталіцы, у рамках двухбаковых дыпламатычных адносін, прадстаўнік Папы ў Мінску, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, быў упаўнаважаны наведаць некаторых прабываючых у месцах зняволення ў Беларусі: Каваленку, Сырамалотава, Статкевіча, Бяляцкага, Дашкевіча, Лобава і Севярынца. Апостальскі нунцый сустрэўся з кожным з іх, пацікавіўся із станам і выслухаў тое, што яны хацелі яму паведаміць. Ён запэўніў у малітве з боку Святога Айца і католікаў за іх і іх сем’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.