2012-09-27 13:20:08

Кс. Ламбардзі абверг новыя чуткі


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі абверг інфармацыю распаўсюджаную некаторымі СМІ аб тым, што Святы Пасад абараняў руандскага святара Жана Баптыста Руціхундза, абвіначанага ў дачыненні да генацыда 1994 г. у гэтай афрыканскай краіне. У адказ на пытанні некаторых журналістаў адносна гэтай навіны распаўсюджанай СМІ, кіраўнік Залы Друку адзначыў, што “Апостальская Сталіца ніколі не мела нічога супольнага з гэтай асобай, ніколі не выступала з нейкімі ініцыятывамі на яго карысць і такім чынам, сцвярджэнні, што ён быў “абаронены Ваытканам” з’яўляюцца цалкам фальшывымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.