2012-09-26 15:35:35

Пакістан: салідарнасць паміж хрысціянамі, мусульманамі і індуістамі


RealAudioMP3 У пакістанскім горадзе Лахоры адбылася сустрэча паміж мусульманскімі, хрысціянскімі і індуіскімі лідэрамі, якую арганізавала пакістанская “Нацыянальная рада па міжрэлігійным дыялогу”. У супольным паведамленні на заканчэнне сімпозіўма, яго ўдзельнікі заклікалі да неадкладнай забароны распаўсюджвання фільма “Нявіннасць мусульманаў”, які выклікаў вялікія пратэсты ва ўсім свеце. Удзельнікі міжрэлігійнай сустрэчы звярнуліся з заклікам да ўладаў Пакістана і грамадскай супольнасці, каб прадставіць адпаведную рэзалюцыю аб неабходнасці асуджэнне падобных фільмаў у ААН.

Паўло Бхаці, пакістанскі хрысціянін і міністар па справах рэлігійных меншасцяў, нагадаў што ў гэтай краіне “хрысціяне і мусульмане жылі разам на працягу стагоддзяў і нельга дазволіць нікому знішчыць гэту гармонію”. Прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій ў падкрэслівалі важнасць міжрэлігійнага дыялога і выказалі сваю салідарнасць з мусульманскімі вернікам. У сваю чаргу мусульманскія лідэры заклікалі вернікаў “паказаць сваё расчараванне, але рэагаваць мірнымі спосабамі”, бо “ніхто не мае права прычыняць шкоду іншым людзям”.








All the contents on this site are copyrighted ©.