Арцыбіскуп Тамазі: дапамагчы дзецям – ахвярам вайны ў Сірыі
Крызіс у Сірыі пагаршаецца,
а насілле асабліва кранае і прымушае плаціць самы вялікі кошт дзяцей. Аб гэтым у інтэрв’ю
нашаму радыё расказаў арцыбіскуп Сільвано Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай
Сталіцы пры ААН. Дыпламат адзначыў, што сітуацыя дзяцей у зоне баявых дзеянняў паміж
урадавымі войскамі і апазіцыяй у Сірыі, асабліва драматычная. “Напрыклад, прадстаўнікі
паўстанцаў, а таксама арміі, апавядаюць, што ў некаторых выпадках дзеці выкарыстоўваюцца
ў якасці жывога шчыта, каб падыйсці бліжэй да ваенных аб’ектаў. Некаторыя з іх нават
былі забіты”, - сказаў арцыбіскуп Тамазі. Ён таксама падкрэсліў, што з 280 тыс. бежанцаў
у суседнія з Сірыяй краіны, больш за 30 тыс., гэта непаўналетнія. Акрамя таго, ёсць
сотні дзяцей, якія не маюць нікога са старэйшых побач і пакінуты самі сабе ў лагерах
для бежанцаў. Многія з іх бачылі забітымі сваіх блізкіх, перажылі бамбардзіроўкі,
бачылі пакінутыя целы памерлых уздоўж дарог. “Перад абліччам гэтай рэальнасці, канешне
міжнародная супольнасць павінна спрабаваць ім дапамагчы”, - сказаў арцыбіскуп Тамазі.