2012-09-26 14:31:33

Арцыбіскуп Мамбэрці: свет патрабуе верхавенства закона


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, сакратар па адносінах з дзяржавамі прыняў удзел у сустрэчы Генеральнай Асамблеі ААН у Нью Ёрку, якая праходзіла на тэму вяршынства права на нацыянальным і міжнародным узроўні. У сваёй прамове ватыканскай дыпламат адзначыў, што перад новымі шансамі і праблемамі, якія стаяць перад светам, існуе патраба ў сапраўдным панаванні закона ў глабальным маштабе. “Каб яно было паспяховым, павінна мець ясныя і аб’ектыўныя крытэрыі ў выглядзе неад’емнай годнасці чалавека і натуральнага права”, - сказаў арцыбіскуп Мамбэрці. Іерарх звярнуў увагу на тое, што без аб’ектыўнага і трансцэндэнтнага крытэрыя ў выглядзе непарушнай годнасці чалавека, само паняцце верхавенства закона з’яўляецца двухсэнсоўным.

“Мы з’яўляемся сведкамі развіцця правоў і нарматыўных актаў, якія часта супярэчаць адзін аднаму, ствараюць хаос і ставяць пад сумневы давер да самога закона”, - адзначыў дыпламатычны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы і дадаў, што таксама ствараюццца правілы, якія ўзнікаюць у выніку скажонага бачання чалавека і не служаць яго дабру.

Ён падкрэсліў яшчэ іншую з’яву, калі пад выглядам дэмакратычных ствараюцца законы, якія прадстаўляюць інтарэсы невялікай групы і такім чынам не служаць супольнаму дабру. На думку Апостальскай Сталіцы ўсё гэта ўказвае на неабходную патрэбу спасылкі на натуральнае права як у нацыяльнальным так і міжнародных законадаўствах. “У якасці прыкладу адмоўных вынікаў прыярытэту права, якое не служыць чалавеку і сумеснаму дабру, сталі таталітарныя рэжыму ХХ ст.”, - нагадаў арцыбіскуп Мамбэрці.








All the contents on this site are copyrighted ©.