2012-09-25 15:08:06

Бэнэдыкт ХVI адкрые выставу прысвечаную Яну ХХІІІ у Ларэта


RealAudioMP3 4 кастрычніка Бэнэдыкт ХVI, падчас свайго візіта ў італьянскі горад Ларэта, адкрые выставу “Ян ХХІІІ – пілігрым у Ларэта і Асізі”. Яна прысвечана 50-годдзю Апостальскага падарожжа Яна ХХІІІ на цягніку ў гэтыя два італьянскія гарады. Наведвальнікі выставы змогуць убачыць больш за 100 экспанатаў, якія тычацца гэтага падарожжа: літургічныя прылады, якімі карыстаўся Папа, фотаздымкі, сведчанні журналістаў, фільмы і дакументы, якія падцвярджаюць важнасць і ўнікальнасць гэтага гістрычнага візіту. Найбольш каштоўнымі экспанатамі выстывы з’яўляюцца залатыя кароны і каштоўныя камяні – падарункі Папы Найсвяцейшай Панне Марыі і Дзяцятку Езуса, папская тыяра, якой быў каранаваны Ян ХХІІІ, сэрвіз з белай керамікі, машына “Mercedes-Benz 300B”, на якой Папа даехаў з чыгуначнай станцыі да санктуарыя ў Ларэта. Сярод асабістых рэчаў ЯнаХХІІІ, прадстаўленых на выставе: ружанец, пальчаткі, абутак вышываны залатой ніткай, залаты пярсцёнак, мітра, нагрудны крыж, вопратка ў якую Папа быў апрантуты падчас свайго візіта.








All the contents on this site are copyrighted ©.