2012-09-25 15:21:08

Асізі ў чаканні “Падворку язычнікаў”


RealAudioMP3 5-6 кастрычніка ў Асізі пройдзе чарговы этап ініцыятывы Папскай рады па культуры “Падворак язычнікаў”. Горад св. Францішка стане месцам, дзе веруючыя і няверуючыя разам будуць разважаць на тэму: “Бог, гэты невядомы”. Гэта падзея адбудзецца напярэдадні Года веры, які па ініцыятве Бэнэдыкта ХVI пачнецца ў Касцёле 11 кастрычніка. Праграма сустрэчы ў Асізі вельмі насычаная. Прадугледжаны 9 сустрэч у розных месцах горада, падчас якіх будуць абмяркоўвывацца розныя тэмы: кліч бедных і кліч зямлі, праца, міжрэлігійны і міжкультурны дыялог, моладзь і адносіны паміж мастацтвам і сакральнасцю. У мерапрыемстве прымуць удзел 40 дакладчыкаў, шматлікія прадстаўнікі свету культуры і эканомікі, а таксама вядомыя журналісты.

Упершыню паралельна з “Падворкам язычнікаў” у Асізі пройдуць два іншыя мерапрыемствы, якія таксама з’яўляюцца часткамі ініцыятывы Папскай рады па культуры: “Падворак дзяцей” і “Падворак аповедаў”. Дыскусіі і мерапрыемствы, якія пройдуць у рамках форума будуць трансліравацца па італьянскі нацыянальным тэлебачанні “RAI” і на хвалях Ватыканскага радыё.








All the contents on this site are copyrighted ©.