2012-09-24 10:44:14

Святы Айцец атрымаў у падарунак вінаградную лазу


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI атрымаў у падарункак вінаградную лазу. Яна будзе пасаджана на тэрыторыі Папскіх фермаў і магчыма ўжо ў наступным годдзе прынясе першыя плёны – вінаград, з якога будзе зроблена імшальнае ці сталовае віно. Аб гэтым у інтэрв’ю нашаму радыё расказаў а. Рэната Джальяноне, касцёльны кансультант асацыяцыі італьянскіх фермераў “Coldiretti”. Члены гэтага аб’яднання сабраліся у Кастэль-Гандольфа з нагоды Дня абароны стварэння, які адзначаецца на працягу верасня па ініцыятыве Канферэнцыі Біскупаў Італіі. 23 верасня яны прынялі ўдзел у “Анёле Панскім” разам са Святым Айцом. Пасля малітвы фермеры ўручылі Пантыфіку свой падарунак. Айцец Джальяноне расказаў, што сустрэчы паміж Бэнэдыктам XVI і членамі “Coldiretti” адбываюцца ўжо не ўпершыню і фермеры ніколі не прыходзяць з пустымі рукамі. Напрыклад у мінулым годзе яны падаравалі Папе ўлей. Ён быў устаноўлены на тэрыторыі Папскіх фермаў, а пчолы, якія ў ім жывуць, ужо прыносяць мёд.

“Папскія фермы былі створаны пры Піе XІ. Тут вырабляецца шмат розных прадуктаў і яны заўсёды якасныя. Акрамя таго, тут наладжана вытворчасць біялагічных прадуктаў прызначаных для захавання добрага стану зямлі. На Папскіх фермах спрабуюць паказаць, што значыць апрацоўваць і клапаціцца аб зямлі, а таксама здабываць плёны, паводле Божага плану. Ён даверыў зямлю чалавеку зямлю для гэтай мэты, а не для насілля над ёй ці выкарыстання паводле ўласнага густу або эгаістычных жаданняў. Папскія фермы, па сутнасці, хочуць быць прыкладам на гэтай тэрыторыі – вырабляць прадукты і быць разам з тымі, хто клапоцціца і бароніць зямлю”, - адзначыў святар.

Айцец Джальяноне адзначыў, што часта ў імя “зялёнай эканомікі” зямля, якая павінна прыносіць плёны не апрацоўваецца і пакідаецца бесплоднай. Гэта на яго думку неправільна, асабліва з улікам таго, колькі людзей у свеце патрабуюць ежы.








All the contents on this site are copyrighted ©.