2012-09-24 13:54:49

Патрыярх Раі: ААН павінна спыніць напады на рэлігію


RealAudioMP3 Мараніцкі Патрыярх Бутрас Раі звярнуўся з заклікам да ААН выдаць спецыяльную рэзалюцыю, якая забароніць прыцясненне рэлігіі. З такой прыпановай іерарх выступіў 23 верасня, напачатку ісламска-хрысціянскай сустрэчы, якая прайшла ў яго рэзідэнцыі ў ліванскай Бкерке. Мараніцкі Патрыярх адзначыў, што фільм створаны ў ЗША, які выклікаў хвалю пратэстаў і насілля у мусульманскім свеце, абражае не толькі вызнаўцаў іслама, але таксама і хрысціян і прадстаўнікоў усіх іншых рэлігій. Ісламска-хрысціянская сустрэча ў Бкерке адбылася па просьбе вялікага суніцкага муфтыя Лівана, шэйха Мухамеда Рашыда Квабані, каб супольна з хрысціянскім лідэрам абмеркаваць нападкі супраць іслама, складаную эканамічную сітуацыю ў Ліване, а таксама Апостальскую адгартацыю Бэнэдыкта XVI “Ecclesia in Medio Oriente”, нядаўна падпісаную Святым Айцом.








All the contents on this site are copyrighted ©.