2012-09-24 14:25:33

Папа жадае пашырэння паслання Хрыста ў Албаніі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI пажадаў, каб у Албаніі пашыралася Хрыстовае пасланне. Аб малітве ў гэтай інтэнцыі Святы Айцец заклікаў вернікаў з нагоды 950-годдзя дыяцэзіі Сапё. Яна знаходзіцца ў паўночнай частцы краіны, на мяжы з Чарнагорыяй. 29 верасня, у свята Міхала Арханёла тут адбудзецца святкаванне юбілея дыяцэзіі. Урачыстасці ўзначаліць спецыяльны пасланнік Папы – кардынал Сантас Абрыл і Кастэло, архіпрэзбітэр базылікі Санта Марыя Маджорэ ў Рыме. У спецыяльным лісце Бэнэдыкта XVI, якім ён прызначыў іспанскага кардынала сваім прадстаўніком на святкаваннях у Албаніі, Святы Айцец пажадаў мясцовым католікам узрастаць у веры, якая тут абвяшчалася яшчэ са старажытнасці. Ён нагадаў, што прыкладам для іх можа быць таксама іх зямлячка Маці Тэрэза. Папа заклікаў албанцаў да міру паміж сабой і з Богам. Акрамя таго, Святы Айцец павіншаваў жыхароў гэтай краіны з Днём незалежнасці, які будзе адзначацца 28 лістапада. Ён пажадаў рэлігійнага і чалавечага развіцця, што асабліва актуальна для краіны, у якой на працягу паловы стагоддзя камуністычныя ўлады забаранялі вызнанне якой-небудзь рэлігіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.