2012-09-24 14:50:28

Нігерыя: чарговая “крывавая нядзеля” для хрысціян


RealAudioMP3 Чарговай “крывавай нядзеляй” для нігерыйскіх хрысціян стаў учаорашні дзень. 23 верасня ў горадзе Баўшы, на поўначы краіны, тэрарыст-камікадзэ, на аўтамабіле поўным выбуховых рэчываў, наехаў на групу вернікаў, якія выходзілі з касцёла пасля нядзельнай св. Імшы. У выніку выбуху загінула 3 чалавека і каля 50 атрымалі раненні. Старшыня нігерыйскага епіскапата арцыбіскуп Кайгама ўжо асудзіў тэракт і заклікаў хрысціян не дазволіць запужаць сябе. У інтэрв’ю нашаму радыё трагедыю пракаментаваў Маўрыцыо Мізітано, супрацоўнік каталіцкай дабрачыннай арагніазцыі “Apurimac”, якая шырока дзейнічае ў Нігерыі. Паводле яго тэрарысты з групоўкі “Бока Харам”, перш за ўсё імкнуцца дэстабілізаваць сітуацыю у краіне, і таму намагаюцца справакаваць вайну паміж хрысціянамі і мусульманамі. Такім чынам іх галоўная мэта – гэта ўлада. Нігерыя з’яўляецца адной з самых вялікіх афрыканскіх краін і багатая нафтай, таму тэрарысты так моцна намагаюцца пашыраць свой уплыў тут. Ён нагадаў, што на працягу гэтага года, яны забілі каля 162 чалавек, большасць з якіх, гэта паліцэйскія.








All the contents on this site are copyrighted ©.