2012-09-24 15:31:32

Германія: адкрыты дом-музей кардынала Ратцынгера


RealAudioMP3 У нямецкім мястэчку Пентлінг адбылося ўрачыстае адкрыццё “Дома кардынала Ёзэфа Ратцынгера”– музея створаны ў будынку у якім з 1969 г. па 1977 г. жыў Папа, будучы прафесарам тэалогіі ў Рэгенсбургскім універсітэце. У цырымоніі адкрыцця музея, прынялі ўдзел каля 200 чалавек, сярод якіх брат Пантыфіка кс. прэлат Георг Ратцынгер, асабісты сакратар Святога Айца кс. прэлат Георг Гэнсвайн, кардынал Герхард Людвіг Мюлер, нядаўна прызначаны Святым Айцом прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння і іншыя. Свае дзверы для наведвальнікаў музей адкрые з кастрычніка. У ім можна будзе пабачыць памяшканні ў якіх жыў будучы Пантыфік, а таксама яго асабістыя рэчы. У гэтым доме Бэнэдыкт XVI марыў правесці свае гады пасля адыходу на пенсію, але гэтым планам не было наканавана споўніцца ў сувязі з яго абраннем на пасад Намесніка св. Пятра. У выніку Пантыфік перадаў дом ва ўладанне “Фонда Бэнэдыкта XVI” – арганізацыі, якая падтрымлівае публікацыю тэалагічных прац Святога Айца.

Сярод захаваных у доме экспанатаў – рэчы не толькі Папы, але таксама яго сястры Марыі, якая памерла ў 1991 г. Гэта друкарка, прылады для шыцця, а таксама кулінарная кніга ў якой пазначаны тыя ці іншыя стравы. З яе дапамогай можна даведацца аб густах Папы. У салоне наведвальнікі змогуць убачыць музычныя партытуры брата Пантыфіка кс. прэлата Георга Ратцынгера, які шмат займаўся музыкай і нават кіраваў хораў, а таксама старэнькае выданне Новага Запавета з падкрэсліваннямі зробленымі яго рукамі. Сярод рэчаў Папы: яго дзіцячыя паштоўкі, кнігі, здымкі. Рэстаўратары здолелі аднавіць таксама інтэр’ер дома, якім ён быў у 70-я гады.










All the contents on this site are copyrighted ©.