2012-09-23 11:22:27

Італія: Касцёл успамінае св. Піо з П’етрэльчыны


RealAudioMP3 23 верасня Касцёл у дзесяты раз святкуе літургічны ўспамін св. Піо з П’етрэльчыны. З гэтай нагоды ў Сан Джаванні Ратонда, месцы дзе на працягу доўгіх гадоў жыў і працаваў святы, адбылося начное малітоўнае чуванне. У ім прынялі удзел каля 40 тыс. вернікаў, а таксама законнікі з Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў з розных частак свету, у тым ліку з Беларусі. Узначаліў начныя набажэнствы кардынал Каміла Руіні, былы старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Аб значэнні ўспаміну расказаў у інтэрв’ю нашаму радыё а. Лучана Лоцці, капуцын, даследчык асобы а. Піо і галоўны рэдактар навуковага часопіса прысвечанага гэтаму італьянскаму святому. Айцец Лоцці адзначыў, што праз 10 гадоў пасля кананізацыі а. Піо, энтузіазм вернікаў і вера не паменшаюцца, але наадварот становяцца больш сталымі і глыбокімі. “Я хачу сказаць, што многа змянілася ў шанаванні а. Піо. Прайшло захапленне цудамі, якое хоць і звязана з шанаваннем святых, але часам здаецца празмерным, і зараз гаворка ідзе пра больш сталую веру. Сёння, асабліва ў тым сацыяльным і эканамічным кантэксце, у якім мы жывем, а. Піо з’яўляецца чалавекам надзеі, чалавекам, які можа пераканаць у тым, што з дапамогай Бога магчыма перамагчы самыя цяжкія буры”, - адзначыў капуцын.

Аб вялікай пашане да св. Піо сведчыць вялікая колькаць пілігрымаў, якія прыбылі ў Сан Джаванні Ратонда, яшчэ за некалькі дзён да ўрачыстасці. “Ужо на працягу некалькі дзён у гатэлях немагчыма знайсці месца”, - сказаў капуцын. Паводле яго, гэты невялікі правінцыйны італьянскі гарадок, хоць і не быў месцаў нараджэння а. Піо, аднак стал месцам, куды людзі прыязджаюць паразважаць, пабыць у цішыні, памаліцца і чэрпаць з духоўнай спадчыны святога.








All the contents on this site are copyrighted ©.