2012-09-23 13:04:09

Кардынал Бэртонэ атрымае прэстыжную прэмію


RealAudioMP3 Кардыналу Дзяржсакратару Тарчызіо Бэртонэ была прысуджана прэмія “Conde de Barcelona”, якая ўруччаецца штогадова па ініцыятыве іспанскай газеты “La Vanguardia”, асобам якія зрабілі значны ўклад у падтрымку свету камунікацыі. З нагоды прысуджэння прэміі іспанскае выданне апублікавала на сваіх старонках вялікае інтэрв’ю з іерархам. Яго асноўныя тэмы – эканамічны крызіс, хрысціяне на Блізкім Усходзе, секулярызацыя і рэлігійная свабода.На думку кардынала Бэртонэ, нягледзячы на секулярныя тэндэнцыі, Іспанія працягвае заставацца глыбока каталіцкай краінай і заклікаў мясцовых біскупаў скіраваць усе сілы на “рэевангелізацыю грамадства”. Кажучы аб эканамічным крызісе, іерарх адзначыў патрэбу яго “антрапалагічнага пераасэнсавання” – гэта значыць убачыць, што прычынай крызіса з’яўляецца перш за ўсё індывідуалізм і эгаізм, а таксама адмаўленне ад этычных нормаў у эканоміцы.

На пытанне аб крызісе ў Сірыі, кардынал Бэртонэ выказаў сваю заклапочанасць сітуацыяй і падкрэсліў, што канфлікт ужо ўнёс жыцці каля 30 тыс. чалавек. Ён выказаў спадзяванне, што хрысціяне Блізкага Усходу, змогуць стаць “будаўнікамі супакою і прымірэння” ў гэтым рэгіёне.








All the contents on this site are copyrighted ©.