2012-09-22 13:55:10

Сустрэча Папы з ліванскай моладзю прыносіць плёны


RealAudioMP3 “Незабыўная падзея, якая ўжо пачала прыносіць свае плёны”, - так назваў сустрэчу Бэнэдыкта XVI з блізкаўсходняй моладзю кс. Туфік Бу Хадзір, каардынатар гэтага мерапрыемства, якой прайшло роўна тыдзень таму. Паводле яго, моладзь, якая непасрэдна прысутнічала на сустрэчы, або сачыла за ёй праз СМІ, была “запалена радасцю і надзеяй”. “Яны вераць, што перажылі сапраўдную Пяцідзесятніцу, сапраўдную прысутнасць Святога Духа (...) Мы таксама былі ўражаны тым, з якімі эмоцыямі Папа ўдзельнічаў у гэтай падзеі. Ён з хваляваннем сачыў за кожнай дэталлю і ў яго абліччы мы бачылі наколькі ён быў шчаслівы”, - сказаў святар. “Тое, што было па-сапраўднаму ўражваючым, гэта як мусульманская супольнасць, дэлегацыя моладзі ўсіх мусульманскіх супольнасцяў, удзельнічала ў сустрэчы ў Бкерке, а таксама ў цырымоніі прывітання Папы ў аэрапорце Бейрута. Папа высока ацаніў мусульманскую прысутнасць на сустрэчы моладзі. “Хрысціяне і мусульмане могуць жыць без нянавісці”: калі ён сказаў гэтыя словы, некаторыя маладыя мусульмане падняліся на ногі і эмацыянальна апладзіравалі”, - расказаў святар.

На думку кс. Бу Хадзіра, сустрэча Папы з блізкаўсходняй моладзю, стала сапраўдным заклікам не губляцца ў цяперашняй сітуацыі і не ўцякаць у паралельныя светы, але адкрыць сэрцы і розум Хрысту.








All the contents on this site are copyrighted ©.