22 верасня Бэнэдыкт
XVI зрабіў шэраг важных прызначэнняў. Папа прызначыў дэканам Трыбунала Рымскай Роты
– вышэйшага судовага органа Каталіцкага Касцёла кс. прэлата Піа Віта Пінто, які адначасова
з’яўляецца прэлатам аўдытарам гэтай установы. Таксама Пантыфік прызначыў кардынала
Джорджа Пэла, арцыбіскупа Сіднэя, членам Кангрэгацыі па справах Біскупаў. І нарэшце,
таксама сёння, Папа падцвердзіў прызначэнне Генеральным сакратаром Сінода Біскупаў,
каля 100 экспертаў, якія прымуць удзел у працы Сінода Біскупаў па новай евангелізацыі,
што пройдзе ў кастрычніку. Сярод іх святары, законнікі, свецкія вернікі – спецыялісты
ў розных навуках, сферах сацыяльнай дзейнасці Касцёла.