2012-09-22 11:38:29

Кс. Ламбардзі аб візіце Папы ў Ліван


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы і дырэктар Ватыканскага радыё, звяртае ўвагу на тое, што не часта пасланне Папы, скіраванае падчас яго падарожжа, бывае так адзінадушна прынята, як гэта адбылося падчас візіта ў Ліван. “Тых, хто не быў згодны, было вельмі мала і гэта справядліва”, - сказаў езуіт. Ён назваў моцным пасланнем “місію беззбройнага прарока, які прыйшоў рашуча і без сумніваў, каб казаць аб міры ў рэгіёне ў перыяд канфліктаў і палаючых пратэстаў”. “У той час як усе навокал працягваюць давяраць перш за ўсё ўладзе і зброі, калі працягвае умацоўвацца нянавісць без згоды, словы аб дыялогу і ўзаемнай павазе, заклік да прымірэння, зварот да моладзі розных веравызнанняў, каб яна супольна будавала мірную будучыню, гучалі ў унісон з чыстай і прывабнай праўдай, з вуснаў “таго, хто кажа аўтарытэтна”, у адрозненні ад іншых, менш пераканаўчых настаўнікаў”, - адзначыў кс. Ламбардзі.

Паводле Кіраўніка Залы Друку, асабліва натхняючай стала сустрэча Папы з кіраўнікамі мусульманскіх супольнасцяў Лівана, “якія прынялі з павагай і адкрытасцю, пасланне супакою і заклік да супрацоўніцтва паміж хрысціянамі і мусульманамі дзеля міра на іх уласнай зямлі, у сэрцы Блізкага Усходу”.

“Шчырая павага да веры іншых, з’яўляецца фундаментам тых думак, словаў і мірных жэстаў, аб якіх чарговы раз казаў Папа, і ў якіх маюць тэрміновую патрэбу ўсе ва ўсім свеце – амаль глабальнай вёсцы, каб не павялічваліся безадказныя непадкантрольныя і гвалтоўныя рэакцыі”, - адзначыў езуіт. “Папа і Каталіцкі Касцёл робяць свой уклад для міра на зямлі. Таксама і тыя, хто мае прылады палітычнай, ваеннай ці камунікацыйнай улады, павінны, са свайго боку, таксама удзельнічаць у гэтых неабходным намаганняэх дзеля будучыні чалавецтва”, - адзначыў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.