2012-09-22 13:35:12

Кардынал Кох: хрысціянскія Цэрквы Лівана супольна адказваюць на праблемы


RealAudioMP3 Вялікім крокам у накірунку адзінства з праваслаўнымі Цэрквамі назваў візіт Бэнэдыкта XVI у Ліван кардынал Курт Кох. У інтэрв’ю “L‘Osservatore Romano” старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, які сам быў у складзе дэлегацыі Святога Пасаду і на ўласныя вочы бачыў энтузіязм, з якім у момант цяжкіх выпрабаванняў прымалі Папу ліванцы і ўвесь Блізкі Усход. “Я упэўнены, што гэты візіт моцна паспрыяе паглыбленню экуменічных адносін і дасць новы штуршок пошуку поўнага адзінства паміж хрысціянамі”, - сказаў іерарх і дадаў, што адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і ўсімі Праваслаўнымі і Усходнімі Цэрквамі пастаянна паляпшаюцца”.
Іерарх адзначыў, што добрыя стасункі і пастаянны кантакт паміж хрысціянскімі супольнасцямі Лівана абумоўлены супольнай дзейнасцю у адносінах да розных сітуацый. Ён падкрэсліў, што паміж хрысціянамі ў Ліване плануецца правядзенне супольных ініцыятываў. “Мне расказаў мараніцкі Патрыярх Раі, што плануе праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі ўсіх Праваслаўных Цэркваў, каб разам чытаць і разважаць над паслясінадальнай Апостальскай Адгартацыяй “Ecclesia in Medio Oriente”. Гэтую ініцыятыву іерарх плануе паўтарыць таксама і з мусульманамі”, - сказаў кардынал Кох.
Іерарх падкрэсліў, што “прыклад сужыцця рэлігій у Ліване можа служыць узорам для ўсіх” і адзначыў, што ў многім гэта магчыма дзякуючы свецкасці дзяржавы і яе павазе да розных рэлігій. “Мне здаецца, што гэты добры прыклад мог бы быць пераняты ўсімі краінамі, і не толькі на Блізкім Ўсходзе”, - адзначыў кардынал Кох.








All the contents on this site are copyrighted ©.