2012-09-21 14:43:58

Італьянскія фермеры сустрэнуцца з Папай


RealAudioMP3 23 верасня ў малітве “Анёл Панскі” у Кастэль Гандольфа прымуць удзел члены канфедэрацыі сельскагаспадарчых прадпрымальнікаў Італіі, пасля чаго паднясуць Бэнэдыкту XVI свой спецыяльны падарунак - вінаградную лазу. Ідэя з’явілася са слоў Папы Ратцынгера пры ўступленні на Апостальскі Пасад: “Я паслухмяны работнік у Панскім вінаградніку”. Лаза будзе пасаджана ў садзе папскай летняй рэзідэнцыі. Святы Пасад ўступіў у валоданне вілы сям’і Барберыні ў 1929 годзе: Пій XI дакупіў гэты маёнтак на суседнім баку гары Альбана спецыяльна для сельскагаспадарчай дзейнасці, каб падкрэсліць, што Касцёл надае вялікую важнасць сельскагаспадарчым работнікам. Зараз пад сад, гарод і жывёлагадоўчую ферму з 25 каровамі і куратнікам адзведзена 20 гектараў . З ураджаю аліўных дрэў б’ецца масла – ад дзесяці да пятнаццаці цэнтнераў ў год; да таго ж да стала Пантыфіка падаецца свая садавіна, гародніна і круглы год – кветкі, бо ў Кастэль Гандольфа ёсць і цяпліца.
Частка прадукцыі пастаўляецца ў супермаркет Ватыкана. Магчыма, патрапіць туды і мёд, першы ўраджай якога сабраны ўпершыню. Восем вулляў з паўмільёнам пчол былі падораны Бэнэдыкту XVI летась. “У гэтым годзе мы толькі сабралі першы мёд, пераважна з нектара каштанаў і іншых фруктовых дрэў у гаспадарцы”, - расказалі журналістам пчаляры.
Слоікі з гэтым мёдам адразу сталі экспанатам агравыставы “Колеры біяразнастайнасці”, якая 23 верасня адкрываецца ў Кастэль Гандольфа.








All the contents on this site are copyrighted ©.