2012-09-21 13:49:59

Францыя: беатыфікацыя кс. Луі Брысона


RealAudioMP3 22 верасня ў французскім горадзе Труа да хвалы алтароў будзе паднесены кс.Луі Брысон, які жыў на мяжы ХІХ-ХХ ст. Св. беатыфікацыйную Імшу ўзначаліць кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх распавёў аб жыццёвым шляху новага бласлаўлёнага. Ён адзначыў, што Луі Брысон нарадзіўся ў 1817 г. у сям’і купцоў і ў14 гадоў уступіў у духоўную семінарыю. “Святарскае пасвячэнне атрымаў ў 1840 г. і быў прызначаны спаведнікам і капэланам для законніц- візітак. Гэта дазволіла яму пазнаёміцца з духоўнасцю св. Францішка Сальскага”, -расказаў кіраўнік ватыканскай дыкастэрыі. Ён дадаў, што новы благаслаўлёны заснаваў у той час многа інтэрнатаў для маладых рабочых, якія працавалі ў Труа.

“У 1866 г. абат Брысон атрымаў пад апеку дзьвюх былых вучаніц школы, якой кіравалі візіткі: Леан Авіят, якая была кананізавана ў 2001 г., і Лусі Канет. Такім чынам склалася першая супольнась Аблатаў св. Францішка Сальскага, кангрэгацыі, якую зацьвердзіў Леў ХІІІ 4 сакавіка 1890 г. Кс. Брысон заснаваў таксама і мужчынскую кангрэгацыю св. Францішка Сальскага. Пад кіраўніцтвам гэтага благаслаўлёнага дзейнасць гэтых двзюх кангрэгацый хутка развівалася. Яны засноўвалі школы, інтэрнаты, каледжы, вялі дабрачынную дзейнасць і місіі ad gentes”, - сказаў кардынал Амата.

Іерарх адзначыў, што ў той перыяд пачаліся рэлігійныя пераследаванні ў Францыі. У 1903 г. аблаты былі прымушаны пакінуць манастыр і эміграваць, аднак Брысон з-за свайго сталага ўзросту не мог пакінуць краіну і вярнуўся да свайго роднага дома ў Плансі. Новы бласлаўлёны памёр у 1908 г. “У той самы дзень былі выстаўлены на аўкцыён яго дом, мебля і нават ложак. Але гэта не было ў стане разбурыць яго рэпутацыю святасці, якая наадварот, станавілася усё больш жывой ў сэрцах і душах яго духоўных дочак і сыноў”, - сказаў кардынал Амата.








All the contents on this site are copyrighted ©.