2012-09-21 12:16:41

Папа да французскіх біскупаў: каб усё чалавецтва стала адзінай сям'ёй


RealAudioMP3 21 верасня Бэнэдыкт XVI ў прамове да біскупаў Францыі, якія прыбылі ў Рым з візітам Ad limina Apostolorum, адзначыў іх энергічную працу па новай евангелізацыі ў краіне і на місіі. Папа сказаў, што моцныя хрысціянскія карані Францыі - гэта фундамент, які дае магчымасць мужна і аптымістычна вырашаць праблемы і творча знаходзіць новыя падыходы для абвяшчэння Евангелля ў секулярызаванам грамадстве. Папа прыпомніў сваю нядаўнюю сустрэчу ў Лурдзе, дзе таксама прывітаў многія французскія ініцыятывы, напрыклад, працяг у краіне Года святарства для лепшага выяўлення пакліканняў.Пантыфік высока ацаніў уклад Касцёла ў сацыяльнае жыццё Францыі, дапамогу бацькам, ініцыятыву “новай нядзелі”, якая аднаўляе святасць агульнай малітвы ў сціслай парафіяльнай супольнасці вернікаў.Папа перасцярог аносна прапановы французскіх біскупаў па стварэнні новых структур свецкіх вернікаў.
“Існуе рызыка(...) бюрактратызацыі пастырства, калі засяроджанне на структурах, арганізацыях і праграмах можа прывесці да замкнёнасці і выкарыстоўвання гэтых структур самімі іх членамі. Евангелізацыя патрабуе пачынаць ад сустрэчы з Панам, у дыялогу, укарэненым ў малітве, і, больш таго, канцэнтрацыі на сведчанні і на дапамозе сучасніку, каб ён мог сустрэць і нанова адкрыцць знакі прысутнасці Бога”, - сказаў Пантыфік. Ён пахваліў іерархаў за тое, што па ўсёй Францыі адаецца вялікая ўвага Адарацыі Святых Сакрамэнтаў.
Папа, гаворачы пра 600-годдзе Жанны д’Арк, якое шырока адзначаецца ў краіне, заўважыў, што найбольш арыгінальны аспект яе дзейнасці быў у спалучэнні містычнага вопыту з палітычнай місіяй.
Бэнэдыкт ХVI падкрэсліў важнасць працы на карысць сям’і і шлюбу, а таксама па пашырэнні ініцыятыў сярод моладзі ва ўсведамленні праблем між пакаленнямі. У канцы сустрэчы Святы Айцец заклікаў французскіх біскупаў да натхнёнай евангелізатарскай працы, каб усё чалавецтва станавілася ў Хрысце адзінай сям'ёй, братэрскай і салідарнай.








All the contents on this site are copyrighted ©.