Бэнэдыкт ХVI прызначыў кансультараў Камісіі па рэлігійных адносінах з ісламам
21 верасня Бэнэдыкт
ХVI прызначыў кансультараў камісіі па рэлігійных адносінах з ісламам пры Папскай
радзе па міжрэлігійным дыялогу. Імі сталі кс. Карнэліюс Афэбу Аманокгуа, дырэктар
дэпартамента па міжрэлігійным дыялогу Catholic Secretariat (Каталіцкага Сакратарыяту)
з Нігерыі; кс. Амір Яе, сакратар епіскапскай камісіі па справах міжрэлігійнага дыялога
Асамблеі каталіцкіх біскупаў Ірака; Фелікс Кернэр, прафесар тэалогіі рэлігій Папскага
Грыгарыянскага універсітэта; а таксама Ротраўнд Велянд, прафесар ісламскіх даследаванняў
універсітэта ў Бамберг, Германія; прафесар Ян Нэттан, намеснік дырэктара арабскіх
і ісламскіх даследаванняў універсітэта Эксетэр (Вялікабрытанія) які таксама з’яўляецца
прафесарам ісламскіх даследаванняў “ Шарджа” ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах; і Раман
Башыр, кіраўнік праграмаў Хрысціянскага цэнтра ў Раванпіндзі ў Пакістане.